Гэтая кампанія закрыта.



Беларусь: Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!

``````````
У партнёрстве з асацыяцыяй «Салідарнасць», якая была заснавана ў Брэмене актывістамі беларускіх прафсаюзаў, якія пакінулі Беларусь у мэтах бяспекі. Арганізацыя створана для падтрымкі тых прафсаюзных актывістаў, якія былі арыштаваныя і асуджаныя рэжымам Лукашэнкі. Асацыяцыя «Салідарнасць» аказвае гуманітарную, прававую і інфармацыйную дапамогу гэтым людзям і іх сем'ям; і заклікае ўсіх далучыцца да барацьбы за вызваленне палітвязняў. Кампанія праводзіцца ў партнёрстве з Беларускім Кангрэсам Дэмакратычных прафсаюзаў Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП), Міжнародным саюзам работнікаў харчовай прамысловасці (IUF), глабальным прафсаюзам IndustriALL і Public Services International (PSI).
















19 красавіка 2022 года былі арыштаваныя дзясяткі прафсаюзных лідэраў і актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Падставай для арыштаў стала публічная антываенная прафсаюзная пазіцыя і крытыка беларускіх уладаў за парушэнне асноўных правоў чалавека. Больш за 30 прафсаюзнікаў былі асуджаныя да 9 гадоў па сфабрыкаваных абвінавачваннях за сваю пазіцыю. Усе дэмакратычныя прафсаюзы былі ліквідаваны, а прафсаюзная дзейнасць забароненая. Прафсаюзныя актывісты і працоўныя, якія былі заўважаныя ў пратэстах 2020 года, звольненыя. Звольненыя не могуць знайсці працу, а іх сем'і застаюцца без сродкаў да існавання. Зняволеных прафсаюзных лідэраў масава залічваюць да экстрэмістаў і тэрарыстаў. Прафсаюзы маюць поўнае права свабодна дзейнічаць і абараняць правы і інтарэсы сваіх сябраў. Рэпрэсіі і пераслед павінны быць спынены, палітвязні павінны быць вызваленыя!




Вашае паведамленне будзе адаслана па наступных электронных адрасах:
zaidarnast@gmail.com