Гэтая кампанія закрыта.
Беларусь: Спыніць нападкі на прафсаюзы - вызваліць зняволеных прафсаюзных актывістаў
У партнёрстве з Асацыяцыяй «Салідарнасць», якая займаецца адраджэннем незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі, і Беларускім Кангрэсам Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП). |
Пасля нелегітымных выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі ўзмацніў уціск на незалежныя прафсаюзы. У красавіку 2022 года ўлады распачалі поўнамаштабную атаку на ўсе незалежныя прафсаюзы, арыштавалі лідэраў і актывістаў. Зараз як мінімум 23 прафсаюзныя дзеячы знаходзяцца пад вартай або іх савбода абмежаваная, 8 прафсаюзных дзеячаў адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, 2 знаходзяцца пад хатнім арыштам, астатнія чакаюць судоў. Між тым, у ліпені Вярхоўны суд гвалтоўна распусціў Беларускі Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП) і 4 асноўныя прафсаюзы, паколькі ўлады назвалі незалежныя прафсаюзы «экстрэмістамі» і «агентамі Захаду», якія займаюцца паклёпніцкімі кампаніямі, што выразна сведчыць аб тым, што кожны звязаны з БКДП і яго суб'ектамі, рызыкуе быць прыцягнутым да крымінальнай адказнасці. Акрамя таго, некалькім актывістам страйкавага руху пагражаюць шматгадовыя срокі за «здраду дзяржаве». За ўсе гэтыя парушэнні міжнародных працоўных нормаў Адміністрацыйны Савет Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) пачаў працэс, які прывядзе да далейшых санкцый у дачыненні да ўрада Беларусі. Мы патрабуем зняцця абвінавачанняў і неадкладнага вызвалення ўсіх актывістаў, а таксама спынення судовага пераследу дзеячаў незалежных прафсаюзаў Беларусі. Мы цьвёрда выступаем за аднаўленьне незалежных дэмакратычных прафсаюзаў у Беларусі.