Гэтая кампанія закрыта.
Беларусь: вызваліць прафсюзных лідэраў і актывістаў
У партнёрстве з БНП і IndustriALL Global Union. |
Пасля фальсіфікацыі выбараў і экстрэмальнага гвалту з боку сіл бяспекі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, Сяргей Чаркасаў і яго калегі абвясцілі страйк на ААТ “Беларуськалі”, вытворцы калійных угнаенняў, каб мірна патрабаваць свабоды, дэмакратыі і павагі.
Сяргей з’яўляецца супрацоўнікам “Беларуськалія” і намеснікам старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), сяброўскай арганізацыі Глабальнага саюза IndustriALL. За апошнія два месяцы Сяргей быў тройчы асуджаны за ўдзел у публічных мерапрыемствах у Салігорску, дзе шахцёры “Беларуськалія” абвясцілі страйк у знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. З таго часу дзясяткі актывістаў і сябраў страйкавага камітэту “Беларуськалія” былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, ім пагражалі, іх штрафавалі і пазбаўлялі льгот на працы за іх дзейнасць. Цяпер у турме сядзяць Сяргей і тры яго таварышы, сябры БНП Павел Пучэня, Юрый Корзун і Анатоль Бокун. Адзін вырок ішоў за другім, пакуль яны адбывалі тэрмін папярэдняга пакарання.
Падтрымайце патрабаванне БНП і IndustriALL спыніць пераслед супрацоўнікаў “Беларуськалія” за ўдзел у страйку і тых, хто працягвае “працаваць па інструкцыі” на “Беларуськаліі”. Патрабуйце неадкладнага вызвалення лідэра БНП Сяргея Чаркасава, актывістаў прафсаюза Паўла Пучэні і Юрыя Корзуна і сустаршыні страйкаму Анатоля Бокуна.